Лекарка з Гомеля падрабязна расказала, як правільна мыць рукі падчас эпідэміі каранавірусу
4- 29.03.2020, 13:22
- 22,478
Лекарка запусціла онлайн-чэлендж #вируснамыло.
Алена Дундарава – лекарка анестэзіёлаг-рэаніматолаг Гомельскай гарадской клінічнай лякарні № 1. Цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, але разумее, якая нагрузка кладзецца на медыкаў, і выступае ад імя ўсіх калег, піша gomel.today:
– У сілах кожнага з нас не дадаваць працы лекарам і зрабіць усё, каб паменшыць рызыку заражэння. Часам для гэтага дастаткова проста сур'ёзна паставіцца да гігіены.
Алена запусціла ў інтэрнэце чэлендж #вируснамыло. Пад гэтым хэштэгам яна выкладвае фота і відэа з найважнейшымі побытавымі інструкцыямі – да прыкладу, лікбез у мыцці рук:
– Недастаткова проста спаласнуць далоні пад струменем вады. Абавязкова выкарыстоўваем мыла або антысептык і старанна мыем кожны кавалак.
Спачатку тром адну далонь аб другую зваротна-паступальнымі рухамі, а потым правай далонню расціраем тыльную паверхню левым пясцем і наадварот.
Пальцамі адной рукі тром паміж пальцамі іншай, злучаем рукі ў «замок» і расціраем тыльным бокам пальцаў далонь.
Абхапляем вялікі палец левага пясця паміж вялікім і паказальным пальцамі правай, тром колам, мяняем рукі.
Тром далонь адной рукі кончыкамі пальцаў іншай, не забываемся і пра запясці. Кожны рух паўтараем не менш за пяць разоў.
– Важна карыстацца гэтымі правіламі не толькі дома, але і ў грамадскіх прыбіральнях. Кавалачак мыла або бутэлечка антысептыку ў торбе шмат месца не займаюць, а ў сучасных умовах могуць стаць выратаваннем супраць заражэння, – кажа лекарка.
Забяспечваць пасты ў сацсетках Алена плануе і іншымі рэкамендацыямі. Адчыняць дзверы лепш локцем або плячом, пасля сутыкнення з поручнямі, кнопкамі ліфта апрацоўваць рукі антысептыкам або мыць з мылам, расплачвацца бескантактавым спосабам, праціраць антысептыкам смартфон і картку, праз тэлефон казаць пры дапамозе гарнітуры, а пасля шпацыру трэба вымыць падэшвы абутку і колы дзіцячага вазка. Добра было б ахвяраваць і прыгажосцю, адмовіўшыся ад пярсцёнкаў, завушніцаў і іншых упрыгажэнняў, а доўгія валасы збіраць у хвост або пучок. Калі вы носіце лінзы, то бяспечней цяпер перайсці на акуляры.
– Мы павінны памятаць, што трэба перастаць дакранацца да слізістых, да рота, да вачэй, кашляць толькі ў локцевы згін. Адчыняем усе дзверы і трымаемся за парэнчы левай рукой, а правай у выпадку неабходнасці чапаем твар, ці наадварот. Важна выкарыстоўваць маску, да праяваў сімптомаў прастуды мы ўжо можам вылучаць вірус у навакольнае асяроддзе. Плюс маска абараняе нас ад таго, каб мы лішні раз не чухалі нос і не чапалі рукамі твар.
Лекарка нагадвае, што трэба старацца пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю народу, а калі вы адчулі недамаганне і сімптомы прастуды, застацца дома і паведаміць пра гэта ў паліклініку праз тэлефон. Самаізаляцыя – самы дакладны спосаб абараніць сябе ў перыяд эпідэміі.
Пад хэштэгам #вируснамыло можна выкладваць фота і відэа вашых гігіенічных працэдураў. Лекарка перакананая, што прыклад аднаго чалавека падштурхне да чысціні і адказнасці астатніх.
Алена Дундарава не першы раз становіцца ўдзельніцай сацыяльных ініцыятываў. Яна выпускніца Social Weekend, найбуйнейшага ў Беларусі конкурсу сацыяльных праектаў, і заснавальніца праекта выратавання жыццяў BYCARDIO. Яго мэта – навучыць людзей навыкам першай медыцынскай дапамогі, а галоўнае – сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.