Паказаныя найлепшыя здымкі дзікіх жывёлаў
2- 29.03.2020, 13:59
- 13,222
Першае месца атрымала праца інданезійскага фатографа.
Сталі вядомыя пераможцы конкурсу фатаграфій дзікіх жывёлаў, праведзенага сацсеткай Agora, піша popmech.ru.
З больш чым 9 000 заявак для конкурсу фатаграфій дзікіх жывёлаў, які праводзіцца сацсеткай Agora, былі абраныя 50 фіналістаў, з якіх потым – публічным галасаваннем – быў абраны найлепшы здымак.
Здымак быў зроблены інданезійскім фатографам Вібова Рахарджа (Wibowo Rahardjo). На фатаграфіі – арангутан, які зачэрпвае ваду, звісаючы з галінкі дрэва; здымак быў зроблены ў інданезійскай парку Jurug Park.
Сярод іншых кранальных здымкаў, напрыклад, фатаграфія абрысу птушкі на фоне заходнага сонца, зробленая ў Бангладэш, на тэрыторыі кампуса Універсітэта Раджшахі.