Кіраўнік РПЦ Кірыл заклікаў вернікаў не хадзіць у храмы
- 29.03.2020, 16:16
- 35,790
Ён звярнуўся да вернікаў з просьбай маліцца дома.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся да вернікаў з заклікам маліцца дома, а не ў храмах, каб засцерагчы сябе ад хваробы ў дні пандэміі каранавірусу. Пра гэта паведамляе censor.net.ua.
«Я заклікаю вас, мае дарагія, у найбліжэйшыя дні, пакуль не будзе асаблівага патрыяршага дабраслаўлення, устрымацца ад наведвання храмаў, і, калі вам хто-небудзь што-небудзь скажа, нагадайце прыклад Марыі Егіпецкай», - заявіў кіраўнік РПЦ пасля літургіі ў храме Хрыста Збавіцеля.
Зверхнік РПЦ прызнаўся, што гэтая пастанова далася яму нялёгка.
У РФ на сённяшні дзень зарэгістравана 1534 выпадкі заражэння каранавірусам. Агульная колькасць памерлых ад ускладненняў дасягнула васьмі.