Відэафакт: У Воршы ўзляцеў у паветра будынак кацельні
9- 29.03.2020, 18:09
- 26,085
Пад будынак заклалі 40 кілаграмаў выбухоўкі.
Пры дапамозе падрыву ў Воршы зруйнавалі стары будынак кацельні адкрытага акцыянернага таварыства «Воршааграпраммаш», пішуць naviny.by.
Для таго каб падарваць кацельню пад неэксплутаваны будынак заклалі 40 кілаграмаў выбухоўкі у трацілавым эквіваленце. Работы для падрыхтоўкі падрыву выбухатэхнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада «Віцязь» вялі амаль два тыдні.
Прадпрыемства «Воршааграпраммаш» узнікла ў 1932 годзе як машына-трактарная майстэрня, цяпер яно вырабляе плугі і іншае навясное абсталяванне.