За апошні дзень ад каранавіруса ў Гішпаніі загінулі 838 чалавек
1- 29.03.2020, 18:13
- 11,371
Агульная колькасць загінулых у краіне дасягнула 6 528 чалавек.
За апошніх 24 гадзіны ад каранавіруса у Гішпаніі загінулі 838 чалавек. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі ў нядзелю, піша "Еўрапейская праўда".
Гэта на 6 чалавек больш, чым напярэдадні - тады загінулі 832 хворыя. Агульная колькасць загінулых дасягнула 6 528 чалавек.
За дзень у краіне выявілі 6 549 новых выпадкаў заражэння, агульная колькасць дасягнула 78 797.
На сёння, Гішпанія з'яўляецца другой пасля Італіі найбольш пацярпелай краінай у Еўропе паводле колькасці загінулых у сувязі з COVID-19. У Італіі на вечар 28 сакавіка колькасць загінулых перавысіла 10 000 чалавек.
Са звестак міністэрства аховы здароўя Гішпаніі, шпіталізаваныя 43 400 хворых, з іх 4 907 - у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.
Вылечыліся ад каранавіруса ўжо 14 709 чалавек.
У сувязі з эпідэміяй, Гішпанія падоўжыла дзеянне надзвычайнага становішча мінімум да 12 красавіка. Большасць крамаў і прадпрыемстваў закрытыя, рух людзей строга абмежаваны.