18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Партугаліі памёр 14-гадовы хлопчык з пацверджаным каранавірусам

4
У Партугаліі памёр 14-гадовы хлопчык з пацверджаным каранавірусам

Яго называюць самым маладым загінулым у Еўропе ў сувязі з пандэміяй.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на A Televisao.

Вітор Рафаэль Бастос Гадзіньё, гулец футзала, памёр у нядзелю раніцай у лякарні муніцыпалітэта Санта-Марыя-ды-Фейра, куды быў шпіталізаваны ў суботу.

Медыкі пастанавілі не перавозіць яго ў лякарню з дзіцячым аддзяленнем экстранай дапамогі ў Порта праз цяжкі стан.

Тэсты пацвердзілі ў хлопца COVID-19, аднак цяпер ідзе расследаванне, ці стаў вірус прычынай ягонай смерці. Падлетак пакутаваў ад аўтаімунага захворвання псарыязу і меў некалькі сур'ёзных паталогій.

Ягоны стан значна пагоршыўся за 24 гадзіны, медыкі не змаглі выратаваць ягонае жыццё.

Граса Фрэйтас, кіраўніца галоўнай управы аховы здароўя, падкрэсліла, што ў хлопца быў пацверджаны каранавірус, але адзначыла, што яго сімптомы "могуць сведчыць аб іншым тыпе паталогіі" як прычыне смерці. Яна заклікала праявіць "вялікую асцярожнасць у аналізе" смерці хлопца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках