18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі актор знаходзіцца ў рэанімацыі з каранавірусам

26
Віцебскі актор знаходзіцца ў рэанімацыі з каранавірусам

Драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску скасаваў спектаклі да 18 красавіка.

Адзін з актораў знаходзіцца ў рэанімацыі з пнеўманіяй - і ў яго станоўчы тэст на каранавірус. Аднак карантыну ў тэатры няма, а скасаванне спектакляў дырэкцыя тлумачыць тым, што глядзельная зала практычна пустая, піша tut.by.

- Да 18 красавіка мы працуем у рэпетыцыйным рэжыме, - паведаміў дырэктар драмтэатра Аляксандр Старых. - Спектаклі скасавалі ў сувязі з нізкай запаўняльнасцю глядзельнай залы. Людзі не ходзяць цяпер у тэатр. Квіткі прадаюцца мала, а бывае, і наогул не прадаюцца. І гэта пайшло з сярэдзіны сакавіка. Таму пакуль, да 18 красавіка - рэпетыцыйны рэжым, а далей будзем глядзець на сітуацыю. Таму што кожны дзень - як новы.

- Па горадзе ходзяць чуткі пра тое, што нібыта некалькі вашых артыстаў захварэлі каранавірусам.

- На сённяшні дзень - гэта не некалькі, а адзін чалавек. У яго запаленне лёгкіх, знаходзіцца ў рэанімацыі. Тэст на каранавірус ў яго паказаў станоўчы вынік.

Са слоў кіраўніка, на лістках непрацаздольнасці на 30 сакавіка знаходзяцца 11 супрацоўнікаў тэатра:

- Ёсць запаленне [лёгкіх], ёсць ВРЗ, ёсць ВРВІ - ва ўсіх розныя дыягназы. Але два, а магчыма, і тры супрацоўнікі ўжо заўтра выходзяць на працу.

Аляксандр Старых падкрэсліў - карантыну ў тэатры няма. Але ва ўстанове дзейнічаюць усе санітарныя меры прафiлактыкі:

- Мы пастаянна трымаем сувязь з эпідэміёлагамі, выконваем усе іх рэкамендацыі.

29 сакавіка скасавалі спектакль «Яшчэ раз пра каханне» паводле апавядання Васіля Шукшына, а 31 сакавіка не адбудзецца пастаноўка «Шукаем тэнара!» паводле п'есы Кена Людвіга, паведамляе сайт віцебскага драмтэатра.

Чакаецца, што найбліжэйшыя спектаклі на коласаўскай сцэне адбудуцца 21-22 красавіка - у гэтыя дні на гастролі ў Віцебск павінен прыехаць Камерны драматычны тэатр з Менска.

- Будзем размаўляць з калегамі з Менска, удакладняць, ці адбудуцца іх гастролі.

Спектакль з уласнага рэпертуару коласаўцы плануюць паказаць 23 красавіка - гэта будзе камедыя «Перабор» паводле Хербэрта Бэргэра.

Далей у афішы распісаны практычна кожны дзень на апошнім тыдні красавіка.

Нагадаем, што ў пятніцу распараджэннем міністра ўсім міліцыянтам краіны забаранілі ўезд і выезд з Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках