Беларускія заўзятары абвясцілі байкот чэмпіянату Беларусі ў футболе
13- 30.03.2020, 11:25
- 38,413
Наведвальнасць футбольных матчаў упала на 60%.
Сярэдняя наведвальнасць першых двух тураў чэмпіянату Беларусі сезона-2020 склала 1 215 чалавек, піша «Трыбуна».
Гэта на 59.5% ніжэй, чым паказчык сезона-2019 на аналагічным адрэзку. Тады кожная сустрэча збірала ў сярэднім 3 002 гледача.
Найменшую аўдыторыю сабралі «Іслач», «Віцебск» і «Нёман».
Нагадаем, рэдакцыя сайта Charter97.org спыніла асвятленне спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі. Мы пратэстуем супраць пастановы ўладаў праводзіць спаборніцтвы з гледачамі ў разгар пандэміі.