Маўчанне беларускага Міністэрства аховы здароўя зацягнулася
47- 30.03.2020, 11:56
- 41,354
Міністэрства маўчыць ужо больш за 72 гадзіны.
Тым часам Міністэрства аховы здароўя краіны маўчыць пра колькасць заражаных каранавірусам з пятніцы, 27 сакавіка.
Асабліва дзіўнымі выглядаюць дзеянні беларускага Міністэрства аховы здароўя на фоне абсалютнай адкрытасці і штодзённым інфармаванні сваіх грамадзян урадамі краін Захаду.
Нагадаем, пасля прызыву лідараў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пачаўся Народны карантын. Беларусы надумалі не чакаць указанняў зверху і паклапаціцца пра здароўе сваіх блізкіх і родных.