18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць, каб суботу, 4 красавіка, зрабілі выходным днём

15
Беларусы патрабуюць, каб суботу, 4 красавіка, зрабілі выходным днём

І вось чаму.

Напрыканцы красавіка беларусаў чакаюць вялікія выходныя. У сувязі з тым, што Радаўніца ў 2020 годзе выпадае на 28 красавіка (аўторак), улады пастанавілі зрабіць непрацоўным днём і 27 красавіка (панядзелак). Праўда, з агаворкай: лішні «выходны» давядзецца адпрацаваць 4 красавіка (у найбліжэйшую суботу), піша kp.by.

Ад такога кампрамісу не ўсе засталіся ў захапленні. На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з патрабаваннем зрабіць 4 красавіка выходным днём. Аўтар паслання прапаноўвае лічыць 27 красавіка непрацоўным днём у сувязі з тым, што 9 траўня сёлета выпадае на выхадны - на суботу.

- Прапануем узяць прыклад мноства іншых краін, у якіх у такім выпадку даюць дадатковы выходны. Уважае гэта за справядлівае і мэтазгоднае, асабліва ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, - гаворыцца ў тэксце паслання.

Аўтар плануе накіраваць пэтыцыю ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. На гэты момант яе падпісалі блізу 2300 чалавек. Подпісы збіраюць да заўтрашняй раніцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках