18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АНТ распаўсюджвае хлусню аб каранавірусе

58
АНТ распаўсюджвае хлусню аб каранавірусе

Дзяржаўныя СМІ ўводзяць людзей у зман аб СOVID-19.

Тэлеканал АНТ са спасылкай на расейскі сайт medikforum.ru, піша, што сода дапамагае ў лячэнні каранавірусу.

Названа просты сродак супраць каранавірусу, сцвярджае тэлеканал, і тлумачаць, пры чым тут сода.

«Каранавірус дзейнічае ў сукупнасці са штучна створанай бактэрыяй у ЗША «сінцыя», якая была створаная пасля маштабнага разліву нафты ў Мексіканскай затоцы».

Пасля таго, як на фэйкавую інфармацыю звярнуў увагу Telegram-канала «Беларусь галаўнога мозгу», АНТ выдаліў навіну з сайта. Аднак яна засталася ў кэшы Google.

Ні ў якім разе не слухайце парады дзяржаўных прапагандыстаў.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках