Ва Украіне новыя міністры фінансаў і аховы здароўя
6- 30.03.2020, 16:52
- 12,696
Вярхоўная рада прызначыла іх з другой спробы.
30 сакавіка на пазачарговым пасяджэнні Вярхоўнай Рады парламентарыі прагаласавалі за прызначэнне Сяргея Марчанкі міністрам фінансаў, а Максіма Сцяпанава - міністрам аховы здароўя, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».
Сёння ўкраінскі парламент адправіў у адстаўку міністра аховы здароўя Іллю Емца і міністра фінансаў Ігара Уманскага.
Для прызначэння новых міністраў галасоў не выстарчыла. Аднак украінскі парламент сабраўся яшчэ раз і прагаласаваў за новых міністраў.