18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ера Ізраіля Нетаньяху адправілі на карантын

Прэм'ера Ізраіля Нетаньяху адправілі на карантын
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ

У ягонай памочніцы выявілі каранавірус.

Частку ўрада Ізраіля Біньяміна Нетаньяху адправілі на карантын, паведамляе «Новое время».

Як паведамляе Israelinfo са спасылкай на яго канцылярыю, прычынай ужытых захадаў эпідэміялагічнай бяспекі стала пацверджанне Covid-19 у памочніцы прэм'ер-міністра Рыўкі Палух.

«Каб пазбегнуць сумненняў, прэм'ер-міністр наважыў, што ён сам і ўсе ягонае найбліжэйшае асяроддзе будуць знаходзіцца ў ізаляцыі да заканчэння эпідэміялагічнага расследавання, і, у адпаведнасці з вынікамі, міністэрства аховы здароўя і асабісты лекар прэм'ер-міністра ўстановяць тэрмін заканчэння карантыну», - распавялі ў прэс-службе Нетаньяху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках