18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Улады ўжо шмат разоў хлусілі, і беларусы гэта памятаюць

20
Карбалевіч: Улады ўжо шмат разоў хлусілі, і беларусы гэта памятаюць
ВАЛЕРЫЙ КАРБАЛЕВІЧ

Лукашэнка стаў закладнікам сваіх слоў.

Не чакаючы ўвядзення карантыну ў краіне, беларуская апазіцыя і лідары грамадзянскай супольнасці заклікалі абвясціць у краіне «народны карантын». У сваім звароце яны сцвярджаюць, што ўлады «пазбаўляюць людзей дакладнай інфармацыі», і заклікаюць не наведваць навучальныя ўстановы, масавыя мерапрыемствы, а таксама звесці да мінімуму сацыяльныя кантакты, піша DW.

Некаторыя беларускія лекары, далучыўшыся да сусветнага флэшмобу сваіх калегаў, таксама папрасілі суграмадзян заставацца дома. У сваю чаргу Беларускі саюз журналістаў (БАЖ) звярнуў увагу на тое, што Міністэрства аховы здароўя не абнаўляе штодня звесткі пра колькасць заражаных, а таксама перашкаджае журналістам атрымліваць своечасовую інфармацыю.

На думку палітолага Валерыя Карбалевіча, панічныя настроі часткі грамадства, якія знаходзяць адлюстраванне ў сацсетках, сведчыць пра недавер яго прадстаўнікоў да дзяржавы: «Улады ўжо шмат разоў хлусілі, напрыклад, пра дэвальвацыю рубля і выбары, і беларусы гэта памятаюць».

Прычынай недаверу (яго рэальны ўзровень ацаніць складана, бо ў краіне практычна няма незалежнай сацыялогіі), а таксама адсутнасці жорсткіх захдаў у барацьбе з каранавірусам Карбалевіч называе аўтарытарны палітычны рэжым у краіне: «Пры аўтарытарным рэжыме ўлада не абіраецца грамадствам і непадсправаздачная яму, таму Лукашэнка не так моцна залежыць ад электарату, як еўрапейскія палітыкі».

Карбалевіч таксама мяркуе, што Лукашэнка стаў закладнікам сваіх слоў і свайго канцэпта «стабільнасці», бо доўгі час афіцыйная прапаганда запэўнівала, што Беларусь - адзіная ціхая гавань на фоне сусветных катаклізмаў. «Калі Лукашэнка сказаў, што пандэмія - гэта псіхоз, то адмовіцца ад сваіх слоў ужо не можа, нават калі бачыць, што сітуацыя ў іншых краінах становіцца пагрозлівай», - сказаў на заканчэнне палітолаг.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках