18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Helsingin Sanomat: У Беларусі здароўе грамадзян не лічаць чымсьці важным

13
Helsingin Sanomat: У Беларусі здароўе грамадзян не лічаць чымсьці важным
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: РІА НОВОСТИ

Лукашэнка зусім не думае пра бяспеку грамадства, піша фінскае выданне.

Каранавірус распаўсюджваецца па ўсім зямным шары, і практычна ўсе спартовыя спаборніцтвы былі прыпыненыя або скасаваныя. Але ў Беларусі ўсё інакш: падобна, у гэтай краіне здароўе грамадзян не лічаць чымсьці важным, піша фінскае выданне Helsingin Sanomat (пераклад - inosmi.ru).

Тыдзень таму пачаўся чэмпіянат Беларусі, і 28 сакавіка ў Менску адбыўся футбольны матч. Футбольны клуб «Менск» саступіў менскаму «Дынама» з лікам 3:2. Трыбуны былі запоўненыя, на матч прыйшлі тры тысячы заўзятараў.

Ля ўваходу на стадыён у заўзятараў замяралі тэмпературу. Але гэтая мера засцярогі бескарысная, бо ў пераносчыкаў каранавіруса можа і не быць сімптомаў.

У некаторых заўзятараў былі маскі, але большасць прыйшлі на матч як ні ў чым не бывала.

Пакуль у астатніх еўрапейскіх краінах уводзяць строгія абмежаванні з мэтай спыніць распаўсюджванне каранавіруса, Беларусь, падобна, паказвае ўсім сярэдні палец і зусім не думае пра бяспеку грамадства.

Уплыў на насельніцтва Беларусі аказвае меркаванне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Ён назваў эпідэмію масавым псіхозам Заходняй Еўропы. Дыктатар уважае, што гарэлка і холад дапамагаюць адолець вірус.

«Тут няма вірусаў ніякіх. Лепш, чым спорт, асабліва на лёдзе, нічога няма. Антывірусныя лекі, самыя сапраўдныя», - сказаў ён італьянскай газеце La Gazzetta dello Sport пасля хакейнага матчу.

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў таксама не ўбачыў у адкрыцці сезона ніякіх праблем.

«Крытычнай сітуацыі няма. Вось і вырашылі, што пачынаем чэмпіянат своечасова», - сказаў Базанаў перад пачаткам чэмпіянату.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках