18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы: Да канца тыдня колькасць заражаных каранавірусам складзе некалькі тысяч

5
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы: Да канца тыдня колькасць заражаных каранавірусам складзе некалькі тысяч
ЛУКАШ ШУМОЎСКІ

У краіне зафіксавана 1984 выпадкі заражэння каранавірусам, смяротных выпадкаў - 26.

У Польшчы зафіксавана 1984 выпадкі заражэння каранавірусам, на 122 больш, чым учора, - паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 сакавіка ў другой палове дня міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумаўскі. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што найбліжэйшыя дні чакаецца рост пацверджаных выпадкаў COVID-19, паведамляе «Радыё Польшча».

«Я ўпэўнены, што да канца тыдня колькасць пацыентаў з пацверджаным пазітыўным вынікам тэста на каранавірус складзе некалькі тысяч. Як я ўжо неаднаразова паўтараў, мы яшчэ не знаходзімся ў сярэдзіне эпідэміі, гэта не пачатак канца, гэта нават не канец пачатку. У Польшчы на гэты момант толькі пачынаецца рост колькасці хворых, якія будуць мець патрэбу ў нашай дапамозе», - адзначыў Шумоўскі.

Міністр аховы здароўя таксама дадаў, што тое, як будзе працякаць эпідэмія, у вялікай меры залежыць ад саміх палякаў. Лукаш Шумоўскі падкрэсліў, што дзякуючы дзеянням урада і дзякуючы паводзінам палякаў ёсць шанец абмежаваць імклівае павелічэнне шпіталізацыі хворых, заражаных каранавірусам такім чынам, каб «мы маглі лячыць гэтых пацыентаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках