У Полацку 19 пажарных на карантыне з падазрэннем на каранавірус
14- 30.03.2020, 21:03
- 52,110
Афіцыйны прадстаўнік МНС адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю.
У аднаго з супрацоўнікаў Полацкага гарадскога раённага аддзела надзвычайных сітуацый Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС пацвердзілі заражэнне COVID-19. Такую інфармацыю паведаміла «Еўрарадыё» крыніца ў МНС.
Мужчына зараз знаходзіцца на лячэнні ў Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Пасля таго як яго мазок на каранавірус даў станоўчы вынік, на каранцін адправілі 19 выратавальнікаў.
Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі каментаваць гэтую інфармацыю адмовіўся: «Гэта асабістая інфармацыя пра стан здароўя. Нават калі б гэта было так, я б не змог гэтыя звесткі ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць».
На медыцынскую таямніцу спаслаліся таксама ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.