«Баста»: Каранавірус закрануў Капыльскі раён
7- 31.03.2020, 9:27
- 44,127
Жыхароў навакольных вёсак уночы масава звозілі ў галоўную лякарню райцэнтра.
Некалькіх жыхароў аграгарадка Новыя Доктаравічы Капыльскага раёна шпіталізаваны ў сувязі з падазрэннем на каранавірус. У двух чалавек дыягназ пацверджаны. Зараз яны ў Цэнтральнай раённай лякарні Капыля, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».
«У дваіх пацвердзіўся каранавірус, астатнія - пакуль з запаленнем лёгкіх. Шпіталізаваны дзве настаўніцы і бібліятэкар з Доктаровіцкай школы. Школа зачынена, работнікі - на карантыне», - паведаміў чытач канала.
Інфармацыю пацвярджаюць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках. «Гэта за 20 кіламетраў ад маёй вёскі», цяпер па ўсіх найбліжэйшых пасёлкаў раз'язджаюць «хуткія» у поўнай абароне з патрабаваннем не выходзіць з дамоў», - піша жыхар Капыльскага раёна ў твітэры.
Крыніца тэлеграм-канал «Баста» з Капыля таксама паведаміла, што пасля шпіталізацыі некалькіх жыхароў аграгарадка Новыя Доктаравічы ў Цэнтральны раённы шпіталь да позняй ночы звозілі людзей з навакольных вёсак.
- Шпіталізаваныя блізу сотні чалавек. Усе - з Доктаравіч, Жыліхава, Цімкавічы, суседніх вёсак. Як мінімум, дваіх, у якіх станоўчыя тэсты на каранавірус, перавезлі ў Менск. Адзін - на апараце ШВЛ застаўся ў Капылі. Рэч у тым, што ў капыльскай «раёнцы» толькі адзін апарат ШВЛ.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.