Што зменіцца ў Беларусі з 1 красавіка
3- 31.03.2020, 10:22
- 29,301
«Сюрпрызы» першага дня другога месяца вясны.
Што зменіцца ў Беларусі з 1 красавіка, паглядзеў сайт intex-press.by.
Перанясуць працоўныя дні
На першы тыдзень красавіка беларусаў чакае шасцідзённы працоўны тыдзень. Працоўны дзень з панядзелка 27 красавіка (напярэдадні Радаўніцы) перанясуць на суботу 4 красавіка. Арганізацыі маюць права з улікам спецыфікі сваёй працы пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з законам.
Вырасце базавая арэндная адзінка
З 1 красавіка базавая арэндная адзінка павялічыцца з 16,9 да 17,85 рубля. Гэты паказчык выкарыстоўваецца ў разліках платы за арэнду плошчаў (будынкаў, памяшканняў, машына-месцаў), якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці. Урад пайшоў на падвышэнне арэнднай велічыні нягледзячы на тое, што беларускія прадпрымальнікі, апынуліся ў складанай сітуацыі праз пандэмію каранавіруса, папрасілі часова знізіць кошт арэнды і зладзіць «падатковыя канікулы».
Падаражэюць цыгарэты
З 1 красавіка вырастуць кошты некаторых цыгарэт. Кошт асобных марак павялічыцца на 2 капейкі, іншых - на 15. Ці зменяцца кошты тытунёвых вырабаў тытунёвай фабрыкі «Нёман», вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест», а таксама імпартаваных «Беларусьгандлем».
Скасуюць сертыфікаты аб праходжанні тэхагляду
Каб атрымаць дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, з 1 красавіка фізічным асобам не трэба будзе падаваць сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду - яго больш не будуць выдаваць.
З 2 студзеня ў Беларусі таксама паменшылі колькасць дакументаў, неабходных для праходжання тэхагляду. Уладальнікаў транспартных сродкаў вызвалілі ад абавязку выдаваць талон да пасведчання кіроўцаў, а фізічных асоб - яшчэ і меддаведку пра стан здароўя і дазвол ад органа сувязі на выкарыстанне радыёчастотнага спектру пры эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў (пры іх наяўнасці).
У пераліку дакументаў, якія павінны мець пры сабе кіроўцы, засталіся: пасведчанне кіроўцы, пасведчанне аб рэгістрацыі, дакумент, які пацвярджае ўкладанне дамовы абавязковага страхавання адказнасці, і дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.