18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Сахаруша: Беларуская вёска практычна мёртвая

23
Анатоль Сахаруша: Беларуская вёска практычна мёртвая
АНАТОЛЬ САХАРУША

Чыноўнікі адбілі жаданне працаваць на зямлі.

Беларусы баяцца не толькі каранавіруса, але і беларускага чыноўніка. Сумная карціна для краіны – вымерлыя вёскі. А паміраюць яны ціха па віне бяздарнай і безыніцыятыўнасць бюракратыі. Кожны чыноўнік ці кіраўнік найперш клапоціцца пра сваю кішэню. Вёскі і аграгарадкі не захаваліся, паведамляе «Радыё Рацыя».

Калі ўважаць за добрае тое, што ў людзей адбілі жаданне працаваць на зямлі, то гэта іх 100% поспех, - кажа жыхар аграгарадка Кабакі Анатоль Сахаруша:

- Калі параўноўваць тое, што было ў вёсцы, колькі моладзі, колькі людзей, то сёння яна не проста змянілася, але і практычна перастала існаваць. У тым сэнсе, што застаюцца толькі старыя, з моладзі - ніхто. Гэта толькі тыя, хто скончыў школу, вучыўся на трактарыста і больш нічога ім не выпадала, і хто любіў піць «чарніла».

Са слоў карэннага жыхара Сахарушы, выратаваць сельскую гаспадарку і вёску маглі б фермерства і прыватная ўласнасць на зямлю. Датаваныя калгасы і саўгасы патрэбныя толькі чыноўнікам і кіраўнікам калгасаў. Менавіта гэты тып уласнасці дазваляе ім добра грэць рукі, выкарыстоўваючы танную працу вясковых рабоў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках