18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі асцерагаюцца таннага беларускага паліва

4
У Расеі асцерагаюцца таннага беларускага паліва

Ці чакаць абмежавальных захадаў?

Расейскі паліўны рынак можа апынуцца пад ціскам імпартных нафтапрадуктаў. Цяпер бензін у Еўропе каштуе танней, чым у Расеі, праз падзенне кошту нафту, піша газета "Коммерсант".

Рэч у тым, што ў Расеі існуе дэмпферны складнік зваротнага акцызу на нафту. Дэмпфер быў прыдуманы, каб згладжваць уплыў ваганняў кошту нафты на кошт паліва ў РФ: пры высокіх коштах нафты бюджэт кампенсаваў нафтавікам страты ад продажу паліва ўнутры краіны ў параўнанні з экспартам, а пры нізкіх коштах, як цяпер, наадварот, нафтавікі плацяць у бюджэт. Гэтыя падатковыя выдаткі нафтакампаніі закладваюць у будучыя цэны для спажыўцоў, за кошт чаго і ўзнікае прэмія для імпарту, кажа Сяргей Яжоў з Vygon Consulting. На ягоную думку, калі ўрад не прыме тэрміновых захадаў, імпарт непазбежны.

А паколькі велічыня дэмпфера, згодна з формулай, ніяк не залежыць ад коштаў унутранага рынку, то калі нафтакампаніі надумаюць знізіць цэны, каб быць больш канкурэнтнымі, то толькі павялічаць свае страты, заўважае экспэрт. Яжоў падкрэслівае, што дэмпфер быў разлічаны на іншы дыяпазон кошту нафты і павінен быць скарэктаваны. Аднак у Мінфіне РФ заявілі, што цяпер не разглядаюць карэктаванне дэмпфера.

Карэктаванне дэмпфера - балючая тэма, бо прывядзе да скарачэння даходаў расейскага бюджэту, якіх у гэтых умовах і так мала. Больш імаверным яны лічаць увядзенне загараджальнай мыты на імпарт паліва. Пра тое ж кажуць крыніцы Reuters.

Магчымы завоз паліва чыгуначным транспартам з Фінляндыі, краін Балтыі, Кітая. Праблема ў тым, што схем завозу нафтапрадуктаў з Еўропы ў РФ у вялікіх аб'ёмах не практыкавалася ўжо шмат гадоў, адзначае Іван Хамутоў з «Петрамаркет». Найбольш рэалістычным угэтым сэнсе выглядае імпарт з Беларусі, пасля таго як мясцовыя НПЗ будуць загружаныя расейскай бязмытнай нафтай, мяркуюць экспэрты.

З 1 сакавіка Беларусь сама паставіла заслон імпартнаму паліву, падвысіўшы стаўкі акцызаў у 4 разы. Пры гэтым наваполацкі «Нафтан» і Мазырскі НПЗ атрымалі прэферэнцыі, каб у іх перапрацоўвалі сыравіну і куплялі паліва.

З пачатку 2020 года пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь зведзены да мінімуму праз спрэчку па суму прэміі да бязмытнага кошту з буйнымі расейскімі кампаніямі.

У студзені-сакавіку Мазырскі НПЗ і «Нафтан» працавалі на загрузцы 50%, яны перапрацоўвалі блізу 1 млн тон нафты на месяц. Такія аб'ёмы перапрацоўкі нафты дазваляюць забяспечваць патрэбнасці ўнутранага рынку Беларусі і «крытычны аб'ём экспарту», адзначалі ў «Белнафтахіме».

Тыдзень таму прайшла інфармацыя, што ўрады Беларусі і Расеі дамовіліся аб кошце расейскай нафты для Менска. Аднак дагэтульь «Раснафта», «Лукойл», «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз» і «Татнафта», якія планавалі аднавіць экспарт у Беларусь з наступнага месяца, не аформілі маршрутныя даручэнні ў трубаправоднай манаполіі «Транснафта». Вялікая імавернасць, што ў красавіку нафту ў Беларусь працягнуць пастаўляць толькі кампаніі групы «Сафмар» расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева. «Белнафтахім» таксама будзе купляць танкерную нафту ў партах Літвы і Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках