18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 26 рэгіёнах Расеі ўвялі жорсткія карантынныя захады

У 26 рэгіёнах Расеі ўвялі жорсткія карантынныя захады
ФОТА: ВЯДЗЯШКІН СЯРГЕЙ/АГН «МОСКВА»

Раней былі скасаваныя заняткі ў навучальных установах.

Улады 26 рэгіёнаў Расеі абвясцілі рэжым самаізаляцыі праз каранавірус. Напярэдадні абмежавальныя захады былі ўведзеныя ў Маскве і Маскоўскай вобласці, паведамляе РІА «Новости».

У панядзелак прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін папрасіў улады расейскіх рэгіёнаў звярнуць увагу на захады, уведзеныя ў Маскве і Падмаскоўі ў святле пандэміі каранавіруса, і прапрацаваць магчымасць увядзення аналагічных нормаў.

На сёння рэжым самаізаляцыі уведзены ў наступных рэгіёнах:

1 Масква,

2 Маскоўская вобласць,

3 Санкт-Пецярбург,

4 Адыгея,

5 Архангельская вобласць,

6 Белгародская вобласць,

7 Валагодская вобласць,

8 Валгаградская вобласць,

9 Калінінградская вобласць,

10 Курская вобласць,

11 Ліпецкая вобласць,

12 Марый Эл,

13 Мурманская вобласць,

14 Ніжагародская вобласць,

15 Наўгародская вобласць,

16 Рэспубліка Комі,

17 Разанская вобласць,

18 Татарстан,

19 Саратаўская вобласць,

20 Свярдлоўская вобласць,

21 Ульянаўская вобласць,

22 Чачэнія,

23 Чувашыя,

24 Якуція,

25 Растоўская вобласць,

26 Калужская вобласць.

Пакідаць кватэру дазваляецца толькі ў наступных выпадках:

- неабходнасць звароту па неадкладную медыцынскую дапамогу,

- пры наяўнасці прамой пагрозы жыццю і здароўю,

- для паездак на працу (калі супрацоўніка не вызвалілі ад службовых абавязкаў),

- для пакупак у найбліжэйшай краме ці аптэцы,

- для вынасу смецця,

- для выгулу хатніх жывёл на адлегласці не больш за сто метраў ад месца пражывання.

Акрамя таго, уводзіцца рэжым сацыяльнай дыстанцыі - неабходна трымацца на адлегласці паўтары метраў адзін ад аднаго. Выключэннем стануць паездкі ў таксі.

Раней у Расеі былі скасаваныя заняткі ў навучальных установах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках