Тэмпература, кашаль: памёр 35-гадовы актор менскага Моладзевага тэатра Гарык Вепшкоўскі
37- 31.03.2020, 11:53
- 117,865
Напярэдадні актор ездзіў да бацькоў у Берасце.
Сёння, 31 сакавіка 2020 года памёр актор менскага Моладзевага тэатра Гарык Вяпшкоўскі. Пра гэта tut.by паведамілі ягоны калегі, інфармацыю пацвердзілі і ў тэатры.
Мужчына ездзіў да бацькоў у Берасце. Там у яго паднялася тэмпература да 40°С, пачаўся кашаль, дрыжыкі, падняўся ціск. «Аналіз крыві не выявіў новага каранавіруса, які зараз распаўсюджваецца па свеце як пандэмія. Рэнтген зрабіць не паспелі - мужчына памёр», - паведаміла «Радыё Свабода».
- У яго быў толькі высокі ціск. Учора ён наведаў двух лекараў. Спачатку яму збілі ў паліклініцы ціск. Яму пасля прыёму стала зноў горш. Яго павезлі ў прыватны медцэнтр. Думалі, можа там дапамогуць. Яму там сказалі папіць лекі і адправілі дадому. Уначы ён пайшоў спаць і ў сне памёр, - распавялі tut.by сваякі.
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, якія павінны выявіць прычыну смерці, распавялі ягоныя калегі.
Гарык Вяпшкоўскі нарадзіўся ў 1985 годзе ў Берасці. Скончыў Берасцейскі музычны каледж імя Шырмы. Працаваў у Берасцейскім тэатры драмы, у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, з 2018 года - у Моладзевым тэатры.
Здымаўся ў серыялах, у 2014 годзе зняў кароткаметражны фільм «Падарунак».