У Кіеве пачалі тэставаць на каранавірус усіх пацыентаў з запаленнем лёгкіх
- 31.03.2020, 14:12
- 8,415
У самой Украіне пацвердзілася 549 выпадкаў заражэння новай інфекцыяй.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Кіеве павялічылася да 107, за апошні дзень у горадзе было зарэгістравана пяць новых хворых, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, піша gordomua.com.
«Мы пачалі тэставаць усіх пацыентаў з дыягназам "запаленне лёгкіх". Таму што ў многіх выпадках ускладненнем перанесенага захворвання [COVID-19] з'яўляецца менавіта пашкоджанне лёгкіх», – паведаміў Клічко.
За мінулыя суткі каранавірус пацвердзіўся яшчэ ў пяці жыхароў Кіева – чатырох мужчынаў ва ўзросце ад 45 да 49 гадоў і адной жанчыны – медыцынскай супрацоўніцы, ёй 55 гадоў.
«Адзін пацыент знаходзіцца ў Аляксандраўскай лякарні, чатыры астатнія – дома на самалячэнні», – расказаў Клічко.
Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Кіеве павялічылася да 107.
З пачатку эпідэміі ў Кіеве на каранавірус пратэставалі 1900 чалавек, 813 узораў ужо праверылі ў лабараторыі, астатнія яшчэ даследуюцца, паведаміў мэр горада.
Ва Украіне, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на раніцу 31 сакавіка, пацвердзілася 549 выпадкаў каранавіруснай хваробы COVID-19, 13 чалавек памерлі, восем – ачунялі.