18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 красавіка ў Беларусі скасоўваюць сертыфікат пра праходжанне дзяржтэхагляду

30
З 1 красавіка ў Беларусі скасоўваюць сертыфікат пра праходжанне дзяржтэхагляду
Фота: onliner.by

Таксама былі скасаваныя талоны да пасведчання кіроўцы.

Ужо заўтра, першага красавіка, у Беларусі пачынаюць дзеянне некаторыя палажэнні ўказа №492 ад 30 снежня 2019 г. З пачатку красавіка ДАІ не будзе патрабаваць сертыфікат пра праходжанне дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў, піша telegraf.by.

Таксама згодна з указам былі скасаваныя талоны да пасведчання кіроўцы.

Змяніўся і тэрмін выдачы пасведчання кіроўцы для замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь – цяпер ён складае 2 гады. Для замежных грамадзянаў, якія маюць від на жыхарства, тэрмін выдачы пасведчання кіроўцы складае ад 2 да 10 гадоў.

Таксама ў Беларусі пачаўся працэс стварэння электронных пашпартоў машыны. А пры праходжанні тэхагляду будуць выдавацца налепкі з QR-кодам.

"У звычайным QR-кодзе будзе зашытая інфармацыя пра пройдзены дзяржтэхагляд. Прапановы ўжо накіраваныя ў Мінтранс. Звычайная наклейка на шкло пра праходжанне дзяржтэхагляду – учорашні дзень", – расказаў дырэктар "Белтэхагляду".

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках