18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец прывёз каранавірус у Лепель

Расеец прывёз каранавірус у Лепель

Лепельскі вайсковы санаторый закрылі на карантын да 7 красавіка.

На сайце ўстановы аб часовым спыненні дзейнасці няма ніякай інфармацыі, але гэта "Еўрарадыё" паведамілі ў самім лячэбным комплексе. Са слоў супрацоўніцы маркетынгавага аддзела, прычынай карантыну стала тое, што ў аднаго з наведвальнікаў выявілі каранавірус, - хоць "афіцыйнага ліста з Міністэрства аховы здароўя няма".

"Мужчына, які дагэтуль знаходзіцца ў лякарні. Ён прыехаў з сямейнікамі і жыў разам з імі, і еў разам з імі. Яны здаровыя, а ў яго знайшлі", - кажуць у санаторыі.

Мужчына з сям'ёй прыехаў з расейскага горада Саратава. Ён 1962 года нараджэння - гэта значыць, яму 57 або 58 гадоў.

Лепель - раённы цэнтр у Віцебскай вобласці. У апошнія дні з гэтага рэгіёну ідзе трывожная інфармацыя пра сітуацыю з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі. Раніцай 31 сакавіка ў Віцебску памёр 75-гадовы актор мясцовага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках