Тэнісістка Вера Лапко: У Беларусі сітуацыя з вірусам выходзіць з-пад кантролю
13- 31.03.2020, 20:03
- 40,119
Тэнісістка заклікала беларусаў заставацца дома.
Беларуская тэнісістка Вера Лапко падзялілася ў інстаграме відэа пра каранавірус, а таксама выказала здагадку, што ў Беларусі вірус выходзіць з-пад кантролю, паведамляе «Трибуна».
«Доўгае, але карыснае відэа! Сітуацыя з вірусам у нашай краіне выходзіць з-пад кантролю, цяпер усё ў нашых руках... Заставайцеся дома, беражыце сябе і сваіх блізкіх» - напісала Лапко ў інстаграме.
Сёння, паводле афіцыйных звестак, ад каранавіруса ў Віцебску памёр чалавек. Лукашэнка расказаў, што ў Віцебску больш за 10 лекараў заразіліся каранавірусам.
Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, дзе праз каранавірус не скасаваныя гандбольны, футбольны і хакейны чэмпіянат. Таксама гледачам не забаронена наведваць трыбуны.