У Берасцейскай вобласці загінуў жаўнер тэрміновай службы
7- 31.03.2020, 20:16
- 51,791
Пра прычыны гібелі не паведамляецца.
У Берасцейскай вобласці 31 сакавіка загінуў вайсковец. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Як паведамляе ведамства, 31 сакавіка ў Ружанскім раёне Берасцейскай вобласці ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі шараговец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём.
Вайсковец праходзіў службу з траўня 2019 года. Камісія міністэрства ў гэтыя хвіліны высвятляе прычыны таго, што здарылася.
«Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім шарагоўца ў сувязі з яго смерцю», - гаворыцца ў паведамленні.