«Баста!»: У Воршы шпіталізаваны міліцыянт з падазрэннем на каранавірус
- 31.03.2020, 22:46
- 41,352
У доме, дзе ён жыў, праводзіцца дэзінфекцыя.
Паводле звестак крыніцы тэлеграм-канала «Баста!» ва УУС Аршанскага раёна, шпіталізаваны адзін з супрацоўнікаў міліцыі.
Міліцыянта забралі з кватэры, у доме праводзяць дэзінфекцыйныя мерапрыемствы, суседзям і сваякам сказалі не пакідаць горад. Шукаюць кантакты.
Нагадаем, 31 сакавіка Міністэрства аховы здароўя перастала паведамляць колькасць асоб, што захварэлі на каранавірус у краіне.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.