12 студзеня 2026, панядзелак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Замірэнне паміж Расеяй і Турцыяй толькі часовае

6
Der Spiegel: Замірэнне паміж Расеяй і Турцыяй толькі часовае
Фота: ТАСС

Ні Пуцін, ні Эрдаган канчаткова не адмовіліся ад сваіх амбіцый у паўночнай Сірыі.

Уладзімір Пуцін і Раджэп Таіп Эрдаган дамовіліся аб рэжыме спынення агню ў Ідлібе. Але абодва аўтакраты дагэтуль варагуюць у Сірыі. Ці доўга пратрымаецца іх пагадненне аб Сірыі?

Пра гэта піша «УНІАН» са спасылкай на Der Spiegel, нагадваючы, што ажно шэсць гадзін прэзідэнты Расеі і Турцыі спрабавалі прыйсці да згоды, з іх тры гадзіны яны гутарылі асабіста. У выніку з'явілася не новая пастанова, а фактычна папраўкі Масквы да тых дамоўленасцей з Анкарой, якія ўжо былі. Сёння ў правінцыі Ідліб надыходзіць рэжым спынення агню. Усцяж стратэгічна важнай трасы М-4 будзе створаны так званы «калідор бяспекі». З 15 сакавіка павінны пачацца супольныя расейска-турэцкія патруляванні ў раёне гэтай трасы.

Фактычна Расея можа пахваліцца тым, што замацавала новы статус-кво. Турцыя страціла частку тэрыторый, якія кантралявалі яшчэ ў пачатку 2020 года. Гэтыя тэрыторыі захапіла войска рэжыму Башара Асада. Кантрольныя пункты турэцкіх войскаў цяпер будуць заблакаваныя. Да таго ж Масква цяпер атрымала доступ да важнай трасы М-4, якую Анкара кантралявала да канца 2019 года.

Выданне адзначае, што Расея пакуль не намагае на тым, каб Асад кантраляваў усю тэрыторыю Сірыі. Але гэта не азначае, што яна гатовая змірыцца з даўгатэрміновым асаблівым статусам для Ідлібу. Хутчэй за ўсё, замірэнне паміж Пуціным і Эрдаганам - гэта толькі часовае развязанне замарозіць вайну на поўначы Сірыі. Таксама гэта сігнал аўтакратаў да Захаду ў духу: «Мы дагэтуль дамаўляемся без вас».

Але Турцыя і Расея па-рознаму ацэньваюць існую сітуацыю. Таму небяспечная канфрантацыя паміж імі не выключаная. Масква дагэтуль абвінавачвае Эрдагана ў тым, што ён дапамагае ісламісцкім баевікам у Ідлібе. Забойства больш чым 30 турэцкіх жаўнераў падчас авіяўдару, які прыпісваюць Асаду, Масква выстаўляе як «спосаб паставіць Анкару на месца».

У сваю чаргу Эрдаган дагэтуль уважае поўнач Сірыі сваёй зонай уплыву. Ён таксама ўважае сябе не проста за таго, хто стрымлівае Асада, але і за абаронцу ўсіх, хто ўцякае ад сірыйскага дыктатара. У чацвер Эрдаган падкрэсліў, што менавіта Асад нясе адказнасць за мільёны ўцекачоў. Мірнае насельніцтва Ідлібу ўздыхне з палёгкай пасля спынення баёў. Але наўрад ці амаль мільён бежанцаў у прыгранічных раёнах пачнуць вяртацца ў правінцыю. Пуцін і Эрдаган уклалі шмат угодаў. Але выконвалі яны іх толькі так, як ім было выгадна і зручна. Таму пытанне толькі ў тым, як доўга прадоўжыцца цяперашняе спыненне агню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках