18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура адхіліў прапанову ЗША

3
Мадура адхіліў прапанову ЗША
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Яны прапаноўвалі сфармаваць у Венесуэле часовы ўрад.

Каракас адхіляе сфармуляваную ЗША прапанову развязання венесуэльскага крызісу, заявіў у аўторак кіраўнік МЗС Венесуэлы Хорхе Арэаса.

«Мы сутыкнуліся са спробай дзярждэпартамента ЗША навязаць нашай краіне прапанову, сапраўдная мэта якога - інтэрвенцыянізм і фармаванне падкантрольнага (ЗША - ІФ) ўрада. Улады Венесуэлы зноў заяўляюць, што не дапускаюць і не дапусцяць у будучыні якога б там ні было кантролю з боку якой бы там ні было замежнай дзяржавы», - гаворыцца ў ягонай заяве, тэкст якой міністр апублікаваў у Twitter.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў аўторак агучыў ідэю сфармаваць часовы ўрад Венесуэлы, які арганізуе выбары, за якімі ў выпадку іх сумленнасці будзе скасаванне амерыканскіх санкцый.

«Выбраныя чальцы Нацыянальнай асамблеі, якія прадстаўляюць абодва бакі (канфлікту ў краіне - ІФ), створаць прымальную дзяржаўную раду, якая будзе адыгрываць ролю часовага ўрада да правядзення прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у Нацыянальную асамблею, што пройдуць, як мы спадзяемся, праз 6-12 месяцаў», - сказаў Пампэа на брыфінгу ў дзяржаўным дэпартаменце.

«Калі ўмовы праекта будуць выкананыя, уключаючы сыход замежных сіл бяспекі і прызнанне выбараў замежнымі назіральнікамі сумленнымі і свабоднымі, то ўсе санкцыі ЗША будуць знятыя», - заявіў ён.

Ён удакладніў, што прэзідэнт часовага ўрада ў выбарах удзельнічаць не будзе. Пампэа разлічвае, што і Нікалас Мадура, і легітымны прэзідэнт Хуан Гуайдо прызнаюць гэты ўрад вярхоўным органам улады ў пераходны перыяд у краіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках