18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы каранавірусам заразіліся амаль 2,5 тысячы чалавек

У Польшчы каранавірусам заразіліся амаль 2,5 тысячы чалавек
Фота: PAP

Памерла 35 хворых.

У сераду раніцай Міністэрства аховы здароўя Польшчы пацвердзіла 36 новых выпадкаў інфікавання SARS-CoV-2. Яшчэ два чалавекі загінулі. Міністэрства абвясціла аб смерці 83-гадовага мужчыны са шпіталя ў Варшаве і 68-гадовага пацыента, шпіталізаваных у Тыхах. «У іх абодвух былі спадарожныя захворванні», - гаворыцца ў заяве Міністэрства аховы здароўя Польшчы, паведамляе tvn24.pl.

З пачатку пандэміі ў Польшчы было пацверджана 2 347 выпадкаў заражэння. 35 чалавек загінулі. Большасць заражаных ў Мазавецкім ваяводстве - зарэгістравана 544 выпадкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках