18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Бандарэнка: Вясновы заклік неабходна перанесці

8
Міхаіл Бандарэнка: Вясновы заклік неабходна перанесці
МІХАІЛ БАНДАРЭНКА

Існуе пагроза эпідэміі ў беларускім войску.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які адслужыў у войсках СПА кіроўцам-механікам ЗРК «Аса» Міхаіл Бандарэнка распавёў пра тое, якія захады неабходна прымаць, каб абараніць беларускіх жаўнераў і афіцэраў ад пандэміі:

- Войска не можа быць ізаляванае ад людзей зусім. Хтосьці так ці інакш выходзіць за межы вайсковай часткі, кантактуе з вонкавым светам, афіцэры – увесь час. Таму пранікненне каранавірусу ў частку цалкам рэальнае.

Давайце яшчэ ўлічваць той факт, што казарма - гэта тэрыторыя, дзе людзі шчыльна паміж сабой кантактуюць, адкуль ты нікуды не дзенешся і на самаізаляцыю пры нармальным самаадчуванні разлічваць нельга. Хтосьці дзесьці чхнуў - гатовыя ўсе.

Медыцына ў вайсковых частках пакідае жадаць лепшага. Калі табе, напрыклад, баліць галава, то цябе могуць адправіць у ізалятар. Калі тэмпература, то тыдзень патрымаюць ў ізалятары на парацэтамоле і далей служыць ідзеш. Толькі ў вельмі сур'ёзных выпадках вязуць у абласныя цэнтры або ў Менск.

У Беларусі прадаўжаецца вясновы заклік, і гарантаваць таго, што ў воінскія часткі не патрапяць заражаныя жаўнеры цяпер немагчыма. Яны прыйдуць - пачнецца ланцуговая рэакцыя. Эпідэмія ў краіне сапраўды ёсць, калі паглядзець на тое, як цяпер перагружаныя лякарні. Эпідэмія ёсць, карантыну няма.

Цяпер на ўсю моц ідуць рэпетыцыі парада да 9 траўня, а ўсе вайскоўцы, якія знаходзяцца на рэпетыцыі ў Менску, потым раз'язджаюцца па сваіх частках, гэта толькі ўзмацняе небяспеку распаўсюду інфекцыі.

Трэба ўважліва сачыць за эпідэміялагічнай сітуацыяй у вайсковых частках і пры пагрозе заражэння ўводзіць карантын. Вясновы заклік, несумненна, трэба адкладаць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках