«Патэлефанавалі а 7.30 і папрасілі не прыводзіць дзяцей»
27- 1.04.2020, 16:09
- 43,863
У супрацоўнікаў садка і школы падазраюць каранавірус.
У выхавацелькі дзіцячага садка і настаўніка сярэдняй школы ў Фрунзенскім раёне Менска падазраюць каранавірус. Пра гэта ў рэдакцыю tut.by пішуць чытачы.
Каронавірусную інфекцыю падазраюць у адной з выхавальніц дзіцячага садка №398, паведамляюць бацькі. Садок знаходзіцца ў Фрунзенскім раёне Менска на вуліцы Цімашэнкі.
- Сёння раніцай блізу 7.30 нам патэлефанавала другая выхавацелька і папрасіла не весці дзяцей у садок, бо ў яе напарніцы выявілі каранавірус.
Са слоў бацькоў, апошні раз выхавацелька была на працы ў пятніцу, 27 сакавіка, пасля чаго яна пайшла на бальнічны.
- Выходзіць, нашы дзеці - гэта кантакты першага ўзроўню, а мы - другога?
Напарніца захварэлай выхавацелькі ад каментароў адмовілася: «Усе пытанні да нашага кіраўніцтва».
Загадчыца дзіцячага садка Наталля Яўменава таксама не стала каментаваць сітуацыю.
- Усе пытанні - ва ўправу адукацыі ды санстанцыю, - кажа кіраўніца ўстановы.
На пытанне, якія захады цяпер робяцца ў садку, яна адказала: «Якія ў нас мерапрыемствы ў краіне прапісаныя - мыць рукі і праводзіць дэзінфекцыю, такія мы і робім».
У сярэдняй школе №179 на вуліцы Ляшчынскага ў Менску, з паведамленняў настаўнікаў, ужо блізу трох тыдняў хварэе на пнеўманію калега, а таксама два тэхнічныя працаўнікі. Але пра тое, што ў іх каронавірусная інфекцыя, ніхто не казаў і не паведамляў.
Аднак 1-га красавіка настаўнікаў атрымаў паведамленне ад дырэктара з просьбай прыйсці ў настаўніцкую, захапіўшы з сабой асадку, і напісаць заявы, каб не хадзіць на працу да панядзелка.
- З чаго б раптам нам пісаць заявы праз пнеўманію ў калегі?
Дырэктарка школы Яўгенія Кацар распавяла, што школа працуе ў штатным рэжыме, а інфармацыяй пра выпадкі захворвання яна не валодае.