Ва Украіне паспяхова выпрабавалі ракету, здольную паражаць цэль на адлегласці 120 кіламетраў
9- 1.04.2020, 15:53
- 17,006
Відэафакт.
Ва Украіне правялі паспяховыя выпрабаванні ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Вольха –М» з далёкасцю паражэння 120 км. Як паведаміла прэс-служба Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, выпрабаванні прайшлі 30-31 сакавіка на палігоне ў Адэскай вобласці. Ракета ствараецца прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу Украіны ў замкнёным цыкле вытворчасці. «Рэактыўная сістэма залпавага агню з ракетамі «Вольха-М» стане магутным узбраеннем Наземных войскаў УСУ», - адзначылі ва ўстанове. Відэа выпрабаванняў апублікаваў у Facebook сакратар РНБА Аляксей Данілаў, паведамляе «Гордон».
«Вольха-М» з'яўляецца мадэрнізаванай версіяй рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Алешына» з далёкасцю паражэння да 70 км. «Вольха» была прынятая на ўзбраенне ў 2018 годзе.