Каранавірус знайшлі на БелОМА
16- 1.04.2020, 19:15
- 50,287
Работнікаў цэлага цэха адправілі на карантын.
Інфармацыю пра тое, што ў адной з супрацоўніц сталічнага завода імя Вавілава (БелОМА) дыягнаставалі каранавірус, пацвердзіў «Радыё Свабода» намеснік гендырэктара завода Вячаслаў Кузняцоў:
- У панядзелак днём нам патэлефанавалі з санстанцыі і сказалі, што ў нашага работніка быў знойдзены каранавірус. Тэст даў станоўчы вынік. У аўторак мы праверылі ўвесь персанал і вымералі тэмпературу. Прыкмет іншых захворванняў выяўлена не было, але ў мэтах прафілактыкі работнікам было прапанавана заставацца дома да канца тыдня. З захаваннем дзвюх трацінаў заробку. Гэта значыць, цэх №13 не працуе, але прадпрыемства пры гэтым прадаўжае працаваць.
У цэху №13 былі праведзеныя неабходныя санітарныя мерапрыемствы.
Працаўніца, у якой пацвердзіўся дыягназ - у лякарні. Яе стан стабільны. Вядома, што жанчына за мяжу не выязджала.