18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сільвестр Сталонэ здыме фільм пра братоў Клічко

1
Сільвестр Сталонэ здыме фільм пра братоў Клічко

Вядомы актор выступіць рэжысёрам і сцэнарыстам стужкі пра баксёраў.

Знакаміты актор, рэжысёр і прадусар Сільвестр Сталонэ здыме фільм пра кар'еру легендарных украінскіх баксёраў братоў Клічко. Пра гэта паведамляе "Зеркало недели. Украина".

Стужка атрымае назву "Браты - легенды", а Сталонэ будзе працаваць з праектам у якасці рэжысёра і сцэнарыста. Здымкі павінны пачацца ўвосень, а ў пракат фільм плануецца выпусціць у красавіку 2021 года.

Адзначым, што Сталонэ і браты Клічко з’яўляюцца даўнімі сябрамі, а актор некалькі разоў нават наведваў баі з удзелам украінцаў.

Нагадаем, кар'ера Віталя і Уладзіміра Клічко на прафесійным узроўні пачалася ў адзін дзень - 16 лістапада 1996 года. Віталь Клічко цяпер з'яўляецца кіеўскім гарадскім галавой, а кар'еру баксёра скончыў у 2012-м годзе - на рахунку Віталя 45 перамог (41 - накаўтам) пры дзвюх паразах, а таксама тытулы чэмпіёна свету паводле версій WBC і WBO.

Уладзімір Клічко ў сваім апошнім паядынку 29 красавіка 2017 года ў Лондане сустракаўся з Энтані Джошуа і пацярпеў паражэнне накаўтам у адзінаццатым раундзе. Пазней легендарны баксёр прыняў пастанову скончыць кар'еру і адмовіўся ад рэваншу.

За сваю прафесійную кар'еру Уладзімір Клічко здабыў 64 перамогі, саступіўшы ўсяго ў пяці баях. На ягоным рахунку тытулы чэмпіёна свету паводле версій WBO, IBF, WBA і IBO.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках