18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чачэнія першай сярод рэгіёнаў Расеі закрывае межы праз каранавірус

4
Чачэнія першай сярод рэгіёнаў Расеі закрывае межы праз каранавірус
ФОТА: DPA

Улады рэспублікі таксама прыступяць да санітарнай ачысткі населеных пунктаў.

На фоне пандэміі каранавірусу Чачэнія першай сярод расейскіх рэгіёнаў цалкам закрывае межы рэспублікі. З 5 красавіка будзе цалкам спынены ўезд і выезд наземным і авіяцыйным транспартам, паведаміў у сераду, 1 красавіка, кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у Instagram. Выключэнне складзе транспартаванне харчавання і медыцынскія перавозкі, удакладніў ён, паведамляе «Нямецкая хваля».

Мяжа будзе адкрытая толькі да 5 красавіка

«Хто хоча вярнуцца або выехаць з рэспублікі найбліжэйшым часам, павінен гэта зрабіць да 5 красавіка, пасля мы не будзем нікога прапускаць. Гаворка ідзе пра бяспеку майго народа, рэспублікі, і я абавязаны ўжываць рашучыя захады ў такой сітуацыі», - указаў Кадыраў.

З ягоных слоў, у выпадку неабходнасці экстранага вывазу пастановы аб перасячэнні мяжы будуць прымацца ў індывідуальным парадку. Улады рэспублікі таксама прыступяць да санітарнай ачысткі населеных пунктаў, паведаміў кіраўнік Чачэніі.

Чачэнскія ўлады з 28 сакавіка зрабілі больш жорсткімі абмежавальныя захады ў сувязі з распаўсюджваннем SARS-CoV-2. Напрыклад, быў закрыты ўезд у Грозны.

440 новыя выпадкі каранавірусу ў Расеі

Аднак колькасць афіцыйна пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расеі за апошні дзень вырасла на 440 да 2777, 24 чалавекі памерлі ад наступстваў захворвання. У Чачэніі зафіксаваныя 10 выпадкаў каранавірусу.

Усяго, паводле звестак групы валанцёраў Worldometer, у больш чым 200 краінах і тэрыторыях свету каранавірусам заразіліся больш за 870 тысяч чалавек, больш за 43 тысячы памерлі ад наступстваў інфекцыі, якая выклікае пнеўманію COVID-19.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках