18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску і Гомелі вызваляюць месцы ў анкадыспансер для заражаных каранавірусам

31
У Менску і Гомелі вызваляюць месцы ў анкадыспансер для заражаных каранавірусам

У Гомелі выпісалі практычна ўсіх анкахворых.

Падрабязнасці тэлеграм-каналу «Баста!» паведамляюць крыніцы.

«У Менскім гарадскім анкадыспансеры дзесяціпавярховы корпус на 120 чалавек цалкам вызвалены ад хворых. У выпадку абвастрэння сітуацыі з каранавірусам яго павінны былі запаўняць у апошнюю чаргу - калі ў астатніх лякарнях Менска - інфекцыйнай, 4-й, 6-й, Бараўлянах - ужо не застанецца месцаў. За апошнія два дні тут ужо 38 чалавек з прыкметамі Covid-19. Шпіталізаваныя ў асноўным людзі да сарака гадоў. Ёсць дзяўчына 2002 года. Пакуль што ім робяць тэсты.

Рыхтуюць яшчэ адзін корпус для прыёму «віруснікаў». Галоўны лекар жыве ў дыспансеры ўвесь час», - распавёў адзін з лекараў, якія працуюць у анкадыспансеры.

«Учора ў абласным анкадыспансеры на Цыялкоўскага ў Гомелі выпісалі практычна ўсіх анкахворых. Цяпер там ляжаць тыя, хто кантактаваў з носьбітамі каранавірусу», - паведамляе крыніца з Гомеля.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках