У ЖЭСах Менска можна замовіць дэзінфекцыю пад'езда за грошы
55- 1.04.2020, 20:24
- 27,041
Для аднаго пад'езда пяціпавярхоўкі гэтая паслуга абыдзецца прыкладна ў 20 рублёў.
Паводле графіку вільготная ўборка з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў у пад'ездзе праводзіцца раз на месяц. Спецыялісты прадпрыемства «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» кажуць, што для дэзінфекцыі ЖЭУ выкарыстоўваюць раствор хлоркавай вапны і дэзінфікуючыя сродкі беларускай вытворчасці. Які менавіта сродак выкарыстоўваць, вырашае ЖЭУ, паведамляе kp.by.
Аднак жыхары могуць замовіць дадатковую дэзінфекцыю. Для аднаго пад'езда пяціпавярхоўкі гэтая паслуга абыдзецца прыкладна ў 20 рублёў.
- Кошт можа змяніцца ў залежнасці ад плошчы дапаможнага памяшкання і таго, чым пакрытыя сцены. Калі яны пафарбаваныя фарбай - іх можна апрацаваць, калі пабеленыя, то не, - тлумачыць Настасся Вараб'ёва, намесніца гендырэктара Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі. - Канкрэтны кошт пралічыць ЖЭУ. Правядзенне такой уборкі можна замовіць на рэгулярнай аснове.
Схема такая: любы жыхар дома можа звярнуцца ў ЖЭУ, яго спецыялісты затым правядуць сход з усімі жыхарамі пад'езда і раскажуць, колькі будзе каштаваць паслуга, і з кожным, хто будзе гатовы яе аплаціць, складуць дамову аб яе аказанні. Пасля аказання паслугі аплату занясуць у камунальныя плацяжы.
- Чым больш людзей пагодзіцца, тым менш будзе кошт на аднаго чалавека. А калі хто-небудзь з жыхароў не захоча плаціць за паслугу, яму не давядзецца гэтага рабіць. Дамова можа быць укладзеная і на аднаго чалавека, які пагодзіцца аплаціць усё сам, - тлумачыць спецыяліст.
А ці можна пазбегнуць сходу? Настасся Вараб'ёва кажа, што ахвочыя пазбегнуць асабістых сустрэч могуць загадзя пацікавіцца ў агульным чаце дома, хто гатовы заплаціць за дэзінфекцыю, паведаміць нумары кватэр у ЖЭУ, і гэтым жыхарам дашлюць дамову на пошту.
- У любым выпадку для пачатку трэба разумець, колькі чалавек будзе аплачваць паслугу, ад гэтага будзе залежаць сума, якая прыйдзецца на кожнага канкрэтнага жыхара, - тлумачыць спецыяліст.
У стандартную вільготную ўборку ўваходзіць мыццё ліфтавай кабіны, пляцовак, сходаў і парэнчаў. Калі ж жыхары захочуць, каб у пад'ездзе дэзінфікавалі кнопкі дамафона і ліфта, гэта трэба агучыць пры ўкладанні дамовы. Кошт гэтых работ таксама разлічваецца ад плошчы, таму яна моцна не зменяць цэннік. На жаданне жыхароў дэзінфікаваць кнопкі могуць некалькі раз на дзень.