18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі - украінцам: Заклікаю вас пасталець

9
Зяленскі - украінцам: Заклікаю вас пасталець
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Каранавірус такі ж нябачны, як радыяцыя пасля аварыі на ЧАЭС.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў суграмадзян сур'ёзна паставіцца да карантыну, які ўведзены ў сувязі з успышкай каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта ён сказаў 1 красавіка ў відэазвароце на сваёй старонцы ў Facebook.

«Працягваем захоўваць спакой і халодную галаву. Працягваем заставацца дома. Я ў каторы раз прашу вас пасталець. Ведаеце вядомы факт, як пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС улада збірала людзей на першамайскую дэманстрацыю? Ніхто тады не баяўся, бо радыяцыя нябачная. Дык вось: каранавірус таксама нябачны. Больш за тое, мы нікога не збіраем, а наадварот, просім вас заставацца дома», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

З яго слоў, перамога над каранавірусам будзе святкавацца на плошчах і пікніках, але цяпер неабходна ўсвядоміць якая навісла небяспека.

«Пляжы ніхто не скрадзе і пясок вагонамі не вывезе, паркі нікуды не знікнуць. Прагулкі пачакаюць, а шашлыкі могуць вылезці бокам», - дадаў Зяленскі.

З 12 сакавіка ва Украіне праз распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 забаранілі масавыя мерапрыемствы, зачынілі навучальныя ўстановы, гандлёвыя цэнтры, крамы (акрамя прадуктовых і аптэк), рэстарацыі, кавярні і бары, спартовыя залы, салоны прыгажосці і начныя клубы, прыпынілі авіязносіны з іншымі краінамі і спынілі ўнутраныя пасажырскія перавозкі. Працадаўцаў заклікалі перавесці супрацоўнікаў на дыстанцыйны рэжым працы. Чакалася, што гэтыя захады будуць дзейнічаць да 3 красавіка, але 25 сакавіка Кабінет Міністраў увёў рэжым надзвычайнай сітуацыі ва ўсёй краіне і падоўжыў карантын да 24 красавіка.

Ва ўрадзе разглядаюць магчымасць узмацнення жорсткасці абмежавальных захадаў, між іншым забараніць знаходзіцца ў грамадскіх месцах без маскі або рэспіратара, наведваць спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі і г.д.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках