Відэафакт: Гомель накрыла наймацнейшая пясчаная бура
15- 16.04.2020, 21:18
- 33,201
У некаторых месцах горада сарваныя білборды і шыльды.
Сёння ў Гомелі праз небывала моцны вецер паднялася пясчаная бура.
Паводле звестак сіноптыкаў, 16 красавіка ў Гомелі максімальная сіла ветру можа дасягнуць блізу 20 м/c. Такія парывы ветру лічацца вельмі моцнымі. Практычна ўраганны вецер падняў пясок і пыл, пішуць «Сильные новости».
Праз непагадзь у горадзе сёння ўжо адбыліся небяспечныя інцыдэнты. Так, на вуліцы Яфрэмава парывам ветру сарвалася секцыя металічнага плота. Акрамя таго, супольнасць «НЗ Гомель» паведамляе, што ў некаторых месцах горада сарваныя білборды і шыльды, а аўтадарогі агорнутыя пылам і пяском.


.jpg)
.jpg)
.jpg)

ВІДЭА: «НЗ ГОМЕЛЬ»