Час!
9- 2.04.2020, 14:17
- 26,528
У дзвюх трацінаў расейцаў няма ашчаджэнняў.
Прадоўжыць на гатовых грошах рэальны карантын яны не змогуць, піша тэлеграм-канал «Серпом По».
Давайце палічым.
Інкубацыйны перыяд вірусу – 2-3 тыдні. Карантын патрэбны на 1,5–2 інкуб. перыяды. Бярэм максімальна – гэта 1,5 мес.
Выплаціць усім расейцам 30 тыс.р. 1,5 мес. * 111 млн дарослых = 5 трлн руб.
Мінус пенсіі, якія і так выплачваюцца: 14 тыс.р. 1,5 40 млн = 1 трлн р.
Разам: трэба дадаткова 4 трлн руб.
Яшчэ 1 трлн можна выдаткаваць на скасаванне аплаты ЖКГ на гэты перыяд, мараторый на выплаты крэдытаў, бясплатную раздачу мед.масак, пальчатак, санітайзераў для рук, дэзынфекцыю гарадоў і памяшканняў, даплату медыкам і да т.п.
Ёсць у Расеі гэтыя грошы?
На рахунках ураду Расеі на 1 лютага 2020 ляжыць 15,2 трлн,
у рэгіёнаў – яшчэ 2,5 трлн (звесткі ЦБР).
Усяго – 17,7 трлн рублёў, ці больш за 17% ВУП.
Усяго ў дзяржавы ў 3-4 разы больш свабодных, невыкарыстоўваных грошай, чым трэба, каб людзі маглі параўнальна бязбольна перажыць нармальны паўнавартасны карантын у краіне.
Не хочаце марнаваць рэзервы – а для чаго іх яшчэ збіралі? Каб дапамагчы Сечыну пазбегнуць санкцый, ці што?
ОК. Проста надрукуйце. Інфляцыя? Хай не будзе ніякай інфляцыі, калі вытворцы не стануць свядома задзіраць кошты – як з медыцынскімі маскамі. Гэта ж проста пакрыццё часткі страчаных людзьмі прыбыткаў. Так, нават калі і будзе невялікі ўсплёск інфляцыі – не бяда, гэта нашмат лепш, чым пакінуць людзей без сродкаў да існавання на 1,5 месяца. Вось гэта – бяда.
Праграма дапамогі расейцам ва ўмовах карантыну каштуе ўсяго 4% ВУП. Нагадаць, што ў іншых краінах такія праграмы ў разы большыя? З улікам дапамогі бізнэсу (падатковыя вакацыі, скарачэнне арэнднай платы і да т. п.) Расея наблізіцца да гэтых лікаў (8–18% ВУП).
Час абвяшчаць сапраўдны карантын на ўсю краіну – і не за кошт людзей або бізнэсу, а за кошт тых самых ашчаджэнняў, якія дзяржава, не пытаючыся ў людзей, збірала на «чорны дзень». «Чорны дзень» настаў.
Чаго вы яшчэ чакаеце? Якога апакаліпсісу? Куды ўжо горш?