Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне
4- 2.04.2020, 16:07
- 19,537
На большай частцы краіны чакаецца моцны вецер.
Сіноптыкі яшчэ з мінулага тыдня прымерваліся і нарэшце ўжылі свой упадабаны аранжавы ўзровень небяспекі, піша onliner.by. Заўтра з раніцы на большай частцы краіны чакаецца моцны вецер, які можа суправаджацца снегам і дажджом. Пры гэтым тэмпература ўдзень даволі высокая. А на гарызонце ўжо віднеецца +20 - але пра гэта пакуль нельга гаварыць.
Ужо цяпер месцамі вецер дасягае 18 метраў за секунду. Белгідрамет паведамляе, што раніцай і ўдзень 3 красавіка магчымы парывы паўднёва-заходняга і заходняга ветру 20 м/с. Дзённая тэмпература вагаецца пакуль у дыяпазоне 11-15 градусаў, але вецер не дае цалкам адчуць цяпло. Відавочна, сціхне ён да суботы.