18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Докшыцах каталіцкія святар і манах трапілі ў бальніцу з пнеўманіямі

У Докшыцах каталіцкія святар і манах трапілі ў бальніцу з пнеўманіямі
Фота: Зьміцер Лупач

Яны знаходзяцца пад кропельніцай.

У Докшыцах захварэлі на пнеўманію каталіцкі святар і манах. У раённую бальніцу яны трапілі ўчора, 1 красавіка. У абодвух пнеўманія. У аднаго — двух-, а другога — аднабаковая, пiша nn.by.

«Тэст бралі, але вынікаў яшчэ няма. Ляжаць у агульнай палаце, пад кропельніцай».

За мяжой ў апошні месяц святар і манах-капуцын не былі. Кажуць, у аднаго з іх усё пачалося са звычайнай прастуды, пасля таго як ён на мінулым тыдні пракаціўся на ровары.

Прыхаджан на каранцін не забіралі. Падмяніць святара на службах ёсць каму, але наведванне касцёла абмежавалі яшчэ пару тыдняў таму: людзей заклікалі лішні раз не рызыкаваць здароўем.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках