«Ляжаў у Бараўлянах, дык там наогул...»
6- 2.04.2020, 19:14
- 74,490
Пацыент з падазрэннем на каранавірус распавёў пра сітуацыю ў бальніцах Менска.
Пацыент з падазрэннем на каранавірус, шпіталяваны ў Менскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры дзеліцца ў сваім «Інстаграме» навінамі з лякарні. Таксама ён зняў некалькі ролікаў, у якіх распавядае пра сітуацыю ў іншых установах аховы здароўя Менска, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
У відэа - размова паміж ім і новым пацыентам, якога перавялі ў яго палату.
- Забірайце калясніцу. Тут хоць цёпла.
- Так.
- Ляжаў у Бараўлянах, дык там наогул...
- А ў Бараўлянах, што там адбываецца?
- А там, народу...
- У сэнсе шмат? З гэтым вірусам? З падазрэннем?
- Вядома. Там народу - цемра.
- А чаго вас сюды перавялі?
- А спытаць у іх трэба...
- А ў вас пацвердзілі ці не?
- А я ведаю?
- Не кажуць нічога?
- Нічога ж не гавораць.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.