У Тунісе рэжым каранціну кантралююць робатамі
2- 2.04.2020, 19:24
- 15,730
Відэафакт.
Аўтаматычныя патрульныя могуць перасоўвацца па вуліцах горада з хуткасцю 13 км/гадзіну, паведамляе korrespondent.net.
У Тунісе ўлады наважылі ўжыць робаты P-Guard у патруляванні вуліц падчас каранціну праз пандэмію каранавіруса. Відэа такога робата апублікаванае ў Youtube.
Паведамляецца, што робатамі P-Guard можна кіраваць дыстанцыйна праз Wi-Fi або 4G.
Аўтаматычныя патрулі могуць перамяшчацца з хуткасцю 13 км/гадзіну. Таксама яны абсталяваны інфрачырвонымі камерамі, гучнагаварыцелямі і сігналізацыяй.