«Баста!»: У Клецкім раёне медыкі ў ахоўных касцюмах забралі ўсю сям'ю
2- 2.04.2020, 19:57
- 30,615
У жанчыны пацверджаны каранавірус.
Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў некалькі паведамленняў з Клецкага раёна Менскай вобласці.
- Вёска Чырвоная зорка, Клецкі раён. Жонка суседа працуе ў Менску ў бальніцы і вярнулася дадому. Учора ўвечары да іх прыехалі хуткая і легкавая, людзі ў ахоўных касцюмах. Забралі ўсю сям'ю, у жанчыны пацверджаны каранавірус. Прыехала з Менска на маршрутцы, пасажыраў знайшлі - усе кантакты першага ўзроўню. Дом дэзінфікуюць, - паведамляе чытач.
- Сёння брыгада ў медыцынскіх касцюмах забірала чалавека на вуліцы Суворава ў Клецку, - піша жыхар райцэнтра.
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.