18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус у Польшчы: 2692 чалавекі заражаныя

2
Каранавірус у Польшчы: 2692 чалавекі заражаныя
ДЭЗІНФЕКЦЫЯ НА ЗАХОДНІМ ВАКЗАЛЕ Ў ВАРШАВЕ
ФОТА: PAP/LESZEK SZYMAŃSKI

51 чалавек сканаў.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 79 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Яшчэ сем чалавек памерлі, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч выступіў на прэс-брыфінгу: «На гэты момант 450 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Наогул у бальніцах знаходзіцца блізу 1300 чалавек, якія займаюць ложкі ў бальніцах. У агульнай складанасці ў шпіталях налічваецца 10 тысяч ложкаў, у тым ліку 1300 ложкаў, падлучаных да рэспіраторнага абсталявання».

Войцех Андрусевіч паведаміў, што ў Польшчы шпіталізавана блізу 40 пацыентаў да 18 гадоў. Іх стан добры.

За дзень у Польшчы было праведзена больш за 5300 тэстаў, - паведаміў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя. Магчымасці лабараторый дазваляюць праводзіць блізу 7 тысяч тэстаў у дзень і сістэматычна павялічваюцца. Прадстаўнік ведамства дадаў, што ў справаздачы не ўключаны так званыя хуткія тэсты, якія праводзяцца ў інфекцыйных бальніцах.

Усяго ў Польшчы каранавірусам інфікаваныя 2692 чалавекі, 51 з якіх памёр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках