Фотафакт: чарга на вуліцы перад банкам у Віцебску
7- 2.04.2020, 20:17
- 31,225
У аддзяленне пускаюць па пяць чалавек.
Перад Віцебскім аддзяленнем «Парытэтбанка» ўдзень 2 красавіка карэспандэнтка Belsat.eu заўважыла невялікую чаргу. Аказалася, што банк запускае ўнутр выключна па 5 кліентаў. Астатнія павінны стаяць на вуліцы і чакаць.
Інфармацыя пра новыя правілы размешчаная ўжо ўнутры самога банка - таму пра новыя правілы кліенты даведваюцца ўжо ад людзей у чарзе. Большасць кліентаў, дарэчы, стаяць, каб абмяняць валюту на беларускія рублі.
Супрацоўнікі банка патлумачылі новыя правілы рашэннем свайго кіраўніцтва і санэпідстанцыі. Дарэчы, аддзяленне банка даволі маленькае - магчыма, каб не было ўнутры натоўпу і вырашылі ўвесці такое правіла. Мы праверылі яшчэ некалькі іншых банкаў, але там такога правіла «ўваходзіць па 5 чалавек» няма, праўда і аддзяленні гэтыя большыя па плошчы.
Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна ніякага каранціну не абвешчана.